Facebook інвестуе ў журналістыку мільёны долараў


Facebook абвясціў пра намер на працягу трох гадоў інвеставаць 300 мільёнаў долараў у «навінавыя праекты, партнёрства і кантэнт». Частка сродкаў будзе наўпрост накіравана некамерцыйным арганізацыям кшталту фонду Пулітцэра, а таксама на «лакальныя навінавыя экасістэмы».

Шматлікія мясцовыя газеты і сайты былі «знішчаныя лічбавай рэвалюцыяй», у тым ліку пра з’яўленне Facebook, ад зменаў у стужцы навінаў якога наўпрост і стаў залежаць трафік многіх выданняў, тлумачыць CNN.

Але разам з тым, сацсетка трапіла ў шэраг скандалаў і «змагаецца на некалькіх іншых франтах», але таксама паставіла задачу палепшыць сваю рэпутацыю ў медыяіндустрыі: пілотны праект падтрымання СМІ Facebook запусціў два гады таму, дадае тэлеканал.

«Мы не хочам, каб выдаўцы залежалі ад нас, мы хочам падтрымаць іх», – заявіў CNN віцэ-прэзідэнт Facebook па навінаваму партнёрству Кэмпбэл Браўн.

Hавiны
Фэйсбук супраць расейскай прапаганды
2018.09.14 08:27

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў