«Facebook» і «Instagram» выдалілі 800 антызаходніх і антыізраільскіх акаўнатаў, якія хваляць Крэмль


31 студзеня афіцыйны блог кампаніі «Facebook» паведаміў пра выдаленне 783 старонак, групаў і акаўнтаў, якія былі звязаныя з Іранам.

Кампанія патлумачыла, што выдаленыя ўліковыя запісы «выкарыстоўваліся для скаардынаванай дзейнасці, якая ўводзіць у зман».

«Мы не хочам, каб наш сэрвіс выкарыстоўваўся дзеля маніпулявання людзьмі», – гаворыцца ў справаздачы.

Выдаленыя старонкі распаўсюджвалі паведамленні пра палестына-ізраільскі канфлікт, вайну ў Йемене, а таксама ролю Расеі ў сірыйскай вайне ды іншыя лакальныя тэмы.

У допісе напісана: «Аль-Кудс [назва Іерусаліма па-арабску. – Заўв. Belsat.eu] – сталіца Палестыны»
Прынамсі адзін з FB-акаўнтаў меў 2,4 млн чытачоў. Самы папулярны сярод выдаленых рэсурсаў профіль на «Instagram’е» меў каля 240 000 падпісчыкаў.

Аўтары справаздачы адзначаюць, што галоўным чынам актыўнасць гэтых старонок у сацсетках была накіраваная на Блізкі Усход і Паўднёвую Азію.

Допіс пра тое, як Сірыя супрацьстаіць Ізраілю пры дапамозе Расеі

1 лютага reuters.com паведаміў пра тое, што «Facebook» выдаліў некалькі сотняў старонак падкантрольных «Saracen Group» (онлайн сіндыкат, які сспецыялізаваўся на дэзынфармацыі і фэйках).

Hавiны
ЕЗ уводзіць новыя санкцыі супраць Ірана
2019.01.09 07:00

Нагадаем, што 17 студзеня «Facebook» паведаміў аб выдаленні 364 старонак пасля іхнай «фэйкавай актыўнасці», каардынаванай з Расеі.

Hавiны
«Фэйсбук» выдаляе прарасейскія старонкі, якія дзеюць у Беларусі
2019.01.17 13:28

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў