Facebook дазволіў у мэсэнджары выдаляць адпраўленыя паведамленні


У найбольш папулярнай сацыяльнай сетцы з’явілася магчымасць выдалення паведамленняў, але на гэта карыстальніку адводзіцца ўсяго толькі 10 хвілінаў. Опцыя выдалення паведамлення зʼявіцца ў абноўленай версіі мэсэнджара на працягу 5 лютага.

Выдаліць паведамленне можна толькі на працягу 10 хвілін пасля адпраўкі: трэба націснуць на паведамленне і выбраць дзеянне – «выдаліць для ўсіх» удзельнікаў размовы або «выдаліць для сябе». Пры выбары першай опцыі ў чаце будзе адлюстроўвацца тэкст, што паведамленне было выдаленае.

Прадстаўнік Facebook паведаміў The Verge, што новая функцыя зʼявіцца на прыладах на iOS і Android на працягу 5 лютага пры ўмове запампавання апошняга абнаўлення мэсэнджара.

Выданне адзначае, што такая магчымасць першапачаткова была ў заснавальніка Facebook Марка Цукерберга: яшчэ ў красавіку летась пра гэта распавядалі крыніцы The Verge. У самой сацсетцы такую ​​функцыю для Цукерберга тлумачылі неабходнасцю перадухілення ўцечкі. За такія прэферэнцыі сацыяльную сетку не раз крытыкавалі карыстальнікі.

Магчымасць выдаляць паведамленні ёсць у мэсэнджараў WhatsApp, Telegram і Viber. У некаторых прыкладаннях выдаленае паведамленне знікае цалкам, у некаторых – зʼяўляецца пазнака, што паведамленне было выдаленае.

Аб’ектыў
Як вядзецца беларускім палітыкам у сацсетках?
2019.02.04 20:54

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў