«Ежедневник»: КДБ затрымаў карупмаваных чыноўнікаў Мінаховы здароўя


Больш за дзесяць асобаў затрыманыя ў межах аперацыі КДБ, сярод падазраваных – «набліжаны да Лукашэнкі генерал», які нібыта дапамагаў чыноўнікам Мінаховы здароўя ў ажыццяўленні карупцыйных схем.

Як паведамляе «Ежедневник», раней КДБ затрымаў дырэктара РУП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» (ЦЭІЗ) Міністэрства аховы здароўя Аляксандра Сталярова. Паводле выдання, сутнасць схемы была ў тым, што ў беларускія медустановы пастаўлялася абсталявання па завышаных цэнах, без адпаведных сертыфікатаў альбо з сертыфікатамі, выдадзенымі ў выніку змовы.

«Ежедневник» сцвярджае: увесь мінулы тыдзень у КДБ актыўна звазілі для допытаў людзей, так ці інакш датычных да правядзення тэндараў па закупцы медыцынскага абсталявання, яго пастаўках або сертыфікацыі. І калі адных пасля допыту адпускалі, іншых адразу змяшчалі ў СІЗА КДБ.

Паводле непацверджанай інфармацыі, усяго з ізалятары цяпер знаходзяцца 10 падазраваных па гэтай справе. Сярод іх – супрацоўнікі УП «Белмедтэхніка» Мінаховы здароўя – прадпрыемства, праз якое праходзіць асноўная маса ўсіх тэндараў па закупцы медычнага абсталявання. Таксама затрыманы начальнік упраўлення «Цэнтру экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» і яшчэ некалькі прадстаўнікоў міжнародных медычных карпарацыяў.

Паводле «Ежедневника», у распрацоўку КДБ патрапіла падшэфная Мінаховы здароўя структура якая лічыцца вытворцам медабсталявання і ўдзельнічала ў пастаўках у медустановы несертыфікаванага замежнага абсталявання пад відам беларускага. Гэтую структуру, піша выданне, узначальвае родны брат высокапастаўленага сілавіка ў чыне генерала, які «карыстаецца даверам» Лукашэнкі. Цяпер ён альбо ўжо затрыманы, альбо арыштавалі толькі ягонага брата, а лёс генерала вырашае Лукашэнка.

У поле зроку КДБ апынуўся і адзін з намеснікаў міністра аховы здароўя, чыймі партнёрамі па «бізнесе» выступалі два былыя супрацоўнікі спецслужбаў.

На дадзены момант ні КДБ, ні Мінаховы здароўя не каментуюць апублікаваныя звесткі, дакладнай інфармацыі пра затрыманні няма.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў