ЕЗ зацвердзіў трэці пакет санкцыяў супраць чыноўнікаў і бізнесоўцаў Беларусі


Еўразвяз прыняў новы санкцыйных спіс у дачыненні да кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Юзьвяк.

16 снежня Камітэт пастаянных прадстаўнікоў Еўразвязу ўхваліў трэці пакет санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Патрапілі пад абмежавальныя захады і юрыдычныя асобы.

«Амбасадары ЕЗ ухвалілі новыя санкцыі па Беларусі. 29 асобаў, 7 прадпрыемстваў. Будзе апублікавана заўтра ў афіцыйным часопісе ЕЗ», – паведаміў Рыкард Юзьвяк.

Чарговыя абмежаванні сталі трэцім пакетам санкцыяў у дачыненні да кіраўніцтва Беларусі. Яшчэ 2 кастрычніка Еўразвяз увёў санкцыйны спіс з 40 чыноўнікаў, якія датычныя да фальсіфікацыяў і гвалту ў краіне. Але ў спісе не было Лукашэнкі. І толькі 6 лістапада ЕЗ пашырыў абмежавальныя захады ў дачыненні да 59 прадстаўнікоў беларускай улады.

Асобам, якія патрапілі ў санкцыйны спіс, забаронена наведваць краіны ЕЗ, іх актывы, якія знойдуць на тэрыторыі Еўразвязу, будуць замарожаныя. Да абмежавальных захадаў далучыліся і іншыя краіны Еўропы, якія не ўваходзяць у ЕЗ, а таксама ЗША і Канада.

Таксама за палітычны пераслед спартоўцаў Міжнародны Алімпійскі камітэт забараніў Аляксандру і Віктару Лукашэнкам, якія з’яўляюцца кіраўнікамі Нацыянальнага алімпійскага камітэту, прымаць удзел у мерапрыемствах МАК і алімпійскіх гульнях.

Аб’ектыў
Еўразвяз прыняў санкцыйны механізм: што зменіцца
2020.12.08 22:17

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў