ЕЗ заклікаў Беларусь правесці рэформу выбарчага заканадаўства 

ВІДЭА

Паседжанне каардынацыйнай групы. Фота - eeas.europa.eu

Падчас сустрэчы Каардынацыйнай групы Еўразвязу і Беларусі ў Бруселі прадстаўнікі ЕЗ заявілі, што Беларусь мусіць правесці «ўсёабдымную» рэформу выбарчага заканадаўства ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Венецыянскай камісіі.

ЕЗ падкрэслівае важнасць гэтай рэформы менавіта ў кантэксце будучых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі (кампаніі мусяць адбыцца ў 2019-2020 гг.).

Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі.

Адзначаецца, што пытанні правоў чалавека і дэмакратыі былі важнай часткай дыскусіі. У ЕЗ станоўчы ацэньваюць, што Беларусь становіцца больш адкрытай на міжнароднай арэне. Але ў Бруселі спадзяюцца на істотнае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека, свабодай СМІ і сходаў у Беларусі. «ЕЗ таксама паставіў на абмеркаванне некаторыя канкрэтныя выпадкі, звязаныя з забеспячэннем правоў чалавека», – дадаецца ў прэс-рэлізе.

Таксама еўрапейскі бок нагадаў, што яны супраць смяротнага пакарання, якое працягвае існаваць у Беларусі, і падкрэслілі перавагі ўвядзення мараторыя.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары