ЕЗ ухваліў план падтрымання эканомікі. Спатрэбіцца € 1,5 трлн.


Удзельнікі саміту ЕЗ ухвалілі план выратавання эканомікі Еўразвязу, які прадугледжвае выдзяленне € 1,5 трлн.

Пра гэта 23 красавіка па выніках адмысловага саміту заявіў кіраўнік Еўрапейскага савету Шарль Мішэль.

У сваім Twitter’ы Шарль Мішэль паведаміў, што ўдзельнікі саміту ўхвалілі «Супольную дарожную мапу па аднаўленню эканомікі».

Крэдытны пакет памерам € 540 млрд. для дапамогі прадпрыемствам мае быць сфармаваны да 1 чэрвеня.

Пасля саміту таксама стала вядома, што ЕЗ хоча стварыць агульны антыкрызісны фонд, але хто і колькі сродкаў будзе ўносіць у гэты фонд пакуль ніхто не ведае. Канкрэтнымі захадамі даручылі заняцца Еўракамісіі.

Прэс-канферэнцыя па выніках паседжання адбывалася ў пустой залі. Журналісты задавалі пытанні кіраўніку Еўрапейскага савету і старшыні Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляйен праз відэасувязь.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен паведаміла, што краіны ЕЗ чакае беспрэцэдэнтны эканамічны крызіс.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў