ЕЗ рыхтуецца да жорсткага Brexit


Еўракамісія распрацавала план экстраных захадаў у выпадку выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ без падпісання дамовы з Бруселем. План прадугледжвае 14 прапановаў і ахоплівае розныя сферы.

Пакет Еўракамісіі накіраваны галоўным чынам на тое, каб «пазбегнуць найбольш негатыўных наступстваў жорсткага Brexit», паведамляе Financial Times са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Краінам-сябрам ЕЗ рэкамендуецца прыняць меры «па рашэнні праблемы статусу пражывання і сацыяльнага забеспячэння грамадзянаў Вялікай Брытаніі ў Еўропе», чакаюцца таксама і ўзаемны крок з боку Лондану.

Прапануецца таксама прыняцце больш за дзясятак заканадаўчых актаў з мэтай змякчэння жорсткага Brexit і «забеспячэння пэўнай пераемнасці» у адносінах паміж ЕЗ і Злучаным Каралеўствам. Гаворка ідзе, у тым ліку, «аб праве на палёты, сертыфікатах бяспекі палётаў, квотах на вуглевадародныя злучэнні».

Частка заканадаўчых актаў тычацца фінансавых паслугаў – сферы, лідарам у якой з’яўляецца Брытанія. Брусель выступае таксама за тое, каб еўрапейскія кантынентальныя кампаніі працягвалі выкарыстоўваць разлікова-клірынгавыя цэнтры ў Вялікай Брытаніі і іншую фінансавую інфраструктуру, каб не дапусціць хаосу на рынках.

Пры гэтым у пакеце нічога не адзначаецца пра галоўную на сёння праблему, звязанай з мяжой паміж Паўночнай Ірландыяй і Рэспублікай Ірландыя пасля выхаду Лондану з ЕЗ.

Адметна, што Лондан таксама пачаў поўнамаштабную падрыхтоўку да жорсткага Brexit.

Hавiны
Больш за 1 млн брытанцаў падпісаліся пад петыцыяй за новы рэферэндум па Brexit
2018.10.28 09:24

СК, belsat.eu

Стужка навінаў