ЕЗ: Расея спрабавала знізіць яўку на выбарах у Еўрапарламент з дапамогай дэзынфармацыі


Расейскія медыі падчас выбараў у Еўрапарламент распаўсюджвалі дэзынфармацыю з мэтай паўплываць на погляды выбарнікаў і знізіць яўку. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Еўракамісіі, піша «Медуза».

Згодна з дакументам, крыніцы з Расеі і іншых краінаў спрабавалі з дапамогай дэзынфармацыі прасоўваць у Еўропе крайнія погляды і палярызаванае дыскусію. Рыторыку расейскіх крыніцаў падхоплівалі і мясцовыя палітыкі.

Прыкладамі такіх кампаніяў у ЕЗ назвалі спробу прадставіць пажар у «Нотр-Дам-дэ-Пары» як ілюстрацыю заняпаду заходніх і хрысціянскіх каштоўнасцяў, а адстаўку ўрада Аўстрыі – як вынік змовы нямецкіх і іспанскіх спецслужбаў. Еўракамісар па бяспецы Джуліян Кінг таксама прывёў у прыклад паведамленне агенцтва Sputnik пра тое, што «ЕЗ нібыта зрабіў Польшчу больш беднай, чым у часы камунізму».

Усяго ў Еўропе са студзеня 2019 года зафіксавалі 998 выпадкаў дэзынфармацыі, якія звязалі з Расеяй, што больш чым у два разы больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года, сказана ў дакладзе.

Выбары ў Еўрапарламент адбыліся ў траўні і былі адзначаны нечакана высокай яўкай – каля 51 % (на 8% больш, чым пяццю гадамі раней).

Hавiны
Выбары ў Еўрапарламент: дзве найбуйнейшыя фракцыі панеслі істотныя страты
2019.05.27 10:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў