ЕЗ патрабуе вызваліць фігурантаў «справы Ціханоўскага»


ЕЗ патрабуе зняць абвінавачванні супраць блогера Сяргея Ціханоўскага і яшчэ сямі асобаў, якія праходзяць па ягонай справе. Пра гэта піша «Інтэрфакс-Захад».

Петэр Стана, афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Жузэпа Бурэля, назваў пераслед і зняволенне Ціханоўскага беспадстаўнымі.

«Мы запатрабавалі яго безумоўнага вызвалення і адмены ўсіх абвінавачванняў супраць яго і іншых асобаў», – сказаў прэс-сакратар на брыфінгу ў Бруселі.

Прадстаўнік ЕЗ адзначыў, што цяпер у Беларусі адбываецца выбарчая кампанія і дзяржава мусіць забяспечыць захаванне фундаментальных правоў грамадства. Але каб гэта было зроблена, паводле ягоных словаў, «патрэбны іншы кантэкст», які дазволіў бы пераход Беларусі да дэмакратыі.

Прадстаўнік Бурэля нагадаў пазіцыю ЕЗ:

«Вынікі гэтых выбараў і тое, як іх правядуць, будуць мець вырашальнае значэнне для стасункаў паміж Еўразвязам і Беларуссю».

Hавiны
СК высунуў абвінавачванні фігурантам «справы Ціханоўскага»
2020.06.09 10:00
  • Падставаю для «справы Ціханоўскага» стаў інцыдэнт, які адбыўся 29 траўня ў Горадні падчас пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Адная з прысутных на пікеце жанчын стала правакаваць канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім, які адмаўляўся адказваць на яе пытанні і хацеў спыніць размову. Міліцыя выкарыстала гэта, як падставу для ўмяшання, завязалася штурханіна. У выніку адзін міліцыянт упаў. На наступны дзень МУС заявіў, што распачатая крымінальная справа аб гвалце ў дачыненні да працаўніка органаў унутраных справаў.
  • Агулам у межах «справы Ціханоўскага» былі затрыманыя 10 чалавек, у іх адбыліся ператрусы. 9 траўня Следчы камітэты паведаміў, што Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ сямі асобам высунулі абвінавачванні па ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Дзеянні аднаго з фігурантаў справы дадаткова кваліфікаваныя следствам паводле артыкулу 364 (гвалт у дачыненні працаўнікоў органаў унутраных справаў) КК і яшчэ адну асобу вінавацяць толькі па арт. 364. Усе яны знаходзяцца пад вартаю.
  • Праваабарончыя арганізацыя Беларусі лічаць інцыдэнт у Горадні правакацыяй, яны прызналі Ціханоўскага палітвязнем і патрабуюць вызвалення блогера.
Hавiны
«Я думаю толькі пра тое, як дапамагчы блізкаму чалавеку». Інтэрв’ю з нявестай аднаго з фігурантаў «справы Ціханоўскага»
2020.06.09 12:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў