ЕЗ пашырыў санкцыі супраць Расеі праз скандал з «Siemens»


Пра гэта паведамляецца на сайце Рады ЕЗ.

«ЕЗ дадаў трох грамадзянаў Расеі і тры кампаніі, якія былі датычныя да паставак газавых турбінаў у Крым, у спіс асобаў, якія падпадаюць пад абмежавальныя меры ў сувязі з дзеяннямі, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны», – гаворыцца ў паведамленні Рады ЕЗ.

Абмежаванні накладзеныя на намесніка міністра энергетыкі Расеі Андрэя Чэразава і кіраўніка дэпартаменту Мінэнерга Яўгена Грабчака. У «чорны спіс» унесенае ААТ «Внешнеэкономическое объединение Технопромэкспорт» і ТАА «Внешнеэкономическое объединение Технопромэкспорт» і іхны гендырэктар Сяргей Сякера-Гілка, а таксама ЗАТ «Интеравтоматика».

У ліпені нямецкая кампанія «Siemens» паведаміла, што абсталяванне, якое было прададзенае для праекту ў Краснадарскім краі, пераправілі ў Крым, парушаючы пры гэтым кантрактныя абавязкі.

Нагадаем, што ў 2014 годзе Расея анексавала Крым, спаслаўшыся на вынікі рэферэндуму, які не прызнала міжнародная супольнасць.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў