ЕЗ пагадзіўся адкласці Brexit


Еўразвяз згодны перанесці дату выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ, калі ў Палаце абшчын ухваляць пагадненне пра Brexit. Аднак адтэрміноўка да 30 чэрвеня, пра што прасіла Тэрэза Мэй, немагчымая, адзначаецца ў праекце камюніке саміту.

Падчас саміту Еўразвязу, які праходзіў 21 сакавіка, кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў 27 краін ЕЗ пагадзіліся адтэрмінаваць выхад Вялікай Брытаніі з складу Еўразвязу да 22 траўня, паведамляе dpa са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы. Гэтая дата ўтрымліваецца ў праекце выніковага камюніке сустрэчы. Такім чынам, брытанцы змогуць не браць удзелу ў выбарах дэпутатаў Еўрапарламенту, запланаваных на канец траўня. Перанос Brexit на любую з дат пасля выбараў немагчымы, адзначылі ў Бруселі.

Для атрымання адтэрміноўкі Злучанаму Каралеўству неабходна выканаць шэраг умоваў – у прыватнасці, прадстаўнікі Палаты абшчынаў брытанскага парламенту павінны ўхваліць пагадненне паміж Лонданам і Бруселем пра парадак выхаду каралеўства з ЕЗ, перадае карэспандэнт DW. Удзельнікі саміту зноў падкрэслілі, што пагадненне не можа быць перагледжана.

Напярэдадні прэм’ер-міністр Злучанага Каралеўства Тэрыса Мэй папрасіла старшыню Еўрарады Дональда Туска перанесці Brexit на 30 чэрвеня.

21 сакавіка петыцыя праціўнікаў Brexit, размешчаная на сайце брытанскага парламента, за некалькі гадзін набрала больш за мільён галасоў. Ініцыятыва пераадолела мяжу ў 100 тысячаў галасоў, неабходны для яе вынясення на абмеркаванне дэпутатаў.

14 сакавіка парламент Вялікай Брытаніі значнай большасцю прагаласаваў за адтэрміноўку Brexit. Дэпутаты да гэтага часу не змаглі ратыфікаваць дамову пра парадак выхаду краіны з складу Еўразвязу, узгоднены Тэрысай Мэй з Бруселем.

Hавiны
Еўракамісія рыхтуецца да «жорсткага Brexit»
2019.01.15 22:21

СК, belsat.eu

Стужка навінаў