ЕЗ можа адчыніць вонкавыя межы ў ліпені

Еўрапейскі звяз плануе працягнуць закрыццё вонкавых межаў да канца чэрвеня. Да гэтага ж тэрміну застануцца зачыненыя і ўнутраныя межы краінаў ЕЗ, піша «Bloomberg».

Унутраныя межы краінаў ЕЗ зачыненыя як мінімум да 15 чэрвеня. З адной краіны ў іншую ў межах звязу можна з’ехаць толькі па «неадкладнай» справе. Якая справа лічыць неадкладнай, вырашаюць нацыянальныя ўрады краін ЕЗ.

Цяпер ЕЗ неабходна будзе дамовіцца пра захады, каб у пачатку ліпеня адкрыць вонкавыя межы, распавяла еўракамісар па ўнутраных справах Ільва Юханссан.

«Мы павінныя разгледзець пытанне пра паступовае зняцце абмежаванняў на неістотныя паездкі ў ЕЗ у пачатку ліпеня», – сказала Юханссан.

Кансэнсус пра зачыненні вонкавай мяжы да чэрвеня дасягнулі падчас відэаканферэнцыі міністры па пытаннях унутраных справаў ЕЗ пасля рэкамендацыяў Еўракамісіі.

Хачу за мяжу! Як беларусам трапіць у суседнія краіны падчас эпідэміі?

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны