Эвакуяваных з Ўу-Хані беларусаў змясцілі на каранцін у Казахстане


Грамадзянаў Беларусі, эвакуяваных з кітайскага гораду Ўу-Хань, які быў закрыты на каранцін праз успышку каронавірусу, даставілі ў Казахстан. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага Міністэрства аховы здароўя.

5 беларусаў эвакуявалі з Кітаю 2 лютага. Іх даставілі ў Казахстан. Стан беларусаў цалкам здавальняючы, кажуць у ведамстве.

Hавiны
З Кітайскага Ўу-Ханю эвакуявалі беларусаў
2020.02.02 08:10

Усе эвакуяваныя знаходзяцца ў супрацьінфекцыйным корпусе пры шматпрофільнай больніцы, што за 7 км ад Нур-Султану. Яны будуць знаходзіцца ў клініцы да зняцця каранціну. Беларусы пройдуць тэставанне на каронавірусную інфекцыю. А 3 лютага плануецца адкрыць гарачую тэлефонную лінію, каб сваякі змаглі даведацца пра здароўе блізкіх.

Беларускія грамадзяне, якія пражываюць у Кітаі і хочуць вярнуцца на радзіму, могуць звярнуцца па дапамогу ў беларускую амбасаду па тэлефоне +86 155 1061 8510.

Hавiны
Беларуску не пусцілі ў самалёт у Кітаі, бо ў яе не расейскае грамадзянства
2020.02.02 12:56

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абяцае правесці дадатковыя перамовы з калегамі з Казахстану для вырашэння пытання транспартавання беларускіх грамадзянаў на радзіму. Дамоўлена, што людзей будуць эвакуяваць пры садзейнічанні амбасады Беларусі ў КНР авіялініямі Казахстану ды Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў