Еўропа адмаўляецца ад пластыку


Еўрапарламент ухваліў законапраект, накіраваны на скарачэнне смецця з пластыку. Закон уступіць у сілу пасля ўзгаднення Еўрапейскай Радай. Паколькі прадстаўнікі Еўрапейскага парламенту і краінаў ЕЗ у снежні летась узгаднілі дэталі законапраекту, чакаецца, што пры яго разглядзе Еўрарадзе не паўстане пярэчанняў.

З 2021 года ў Еўразвязе будзе забаронена выкарыстанне аднаразовых вырабаў – у прыватнасці, пластыкавага посуду, ватных касметычных палачак, саломінак для піцця, – якія могуць вырабляцца з іншых матэрыялаў, піша DW.COM. З 2024 года пластыкавыя бутэлькі будуць прадаваць толькі з прымацаванымі да іх крышкамі.

Выкарыстанне вырабаў з пластыку, у якіх пакуль няма экалагічнай альтэрнатывы, напрыклад, пластыкавых шклянак і пакаванняў для прадуктаў харчавання, павінна быць абмежавана. Згодна з законапраектам, краіны ЕЗ павінны самастойна прыняць меры ў гэтай сувязі.

Акрамя таго, шэраг аднаразовых прадуктаў, якія змяшчаюць некаторую колькасць пластыку, – у прыватнасці, вільготныя сурвэткі, жаночыя гігіенічныя пракладкі – у абавязковым парадку на пакаванні будуць суправаджацца ўказаннямі пра негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.

Законапраект таксама загадвае павелічэнне квоты па падзелу смецця. Да 2025 года не менш 77 % пластыкавых бутэлек павінны ўтылізавацца разам з пластыкавым смеццем, да 2030 года гэты паказнік вырасце да 90 %. Акрамя таго, пластыкавыя бутэлькі з 2025 года павінны як мінімум на 25 адсоткаў складацца з другаснай сыравіны, да 2030 года – на 30 адсоткаў.

Паводле звестак Еўракамісіі, у год у Еўропе ў сярэднім на аднаго жыхара прыходзіцца 31,1 кілаграмаў пластыкавых адкідаў. У сярэднім у ЕЗ каля траціны пластыкавага смецця падлягае другаснай перапрацоўцы, астатнія адкіды экспартуюцца. На долю пластыку прыходзіцца 85 адсоткаў усяго смецця ў сусветным акіяне, з іх палову складаюць аднаразовыя пластыкавыя вырабы.

Аб’ектыў
Беларусы гатовыя адмовіцца ад аднаразовага посуду і пластыкавых пакетаў
2018.11.02 20:30

CK belsat.eu

Стужка навінаў