Euronews паказаў, у якіх умовах беларусы святкавалі Дзень Волі


Затрыманні на Дзень Волі, 25 сакавіка 2018, фота - Ірына Арахоўская/Белсат

На сайце Euronews з’явіўся анонс рэпартажа «Доўгі шлях да свабоды і дэмакратыі», які выйдзе ў эфір сёння а 21.40.

UPD! Праграма цалкам:

У анонсе бачна, што журналісты сустракаліся з міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем і палітыкам Міколай Статкевічам.

«Гэта не свабодная краіна, і ў людзей тут няма ніякага ўплыву на ўладу. Тут ёсць палітвязні, і іх катуюць. Гэта ўдушлівая краіна, тут немагчыма дыхаць. Тут заўсёды пануе страх», – кажа ў анонсе Статкевіч.

Журналісты пабывалі на Свяце Незалежнасці, якое адбывалася каля Опернага тэатру ў Менску. У 15-хвілінным рэпартажы будуць паказаныя і затрыманні 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары