Еўразвяз зацвердзіць трэці пакет санкцыяў у бліжэйшыя дні


Трэці пакет санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў можа быць зацверджаны пасламі Еўразвязу ўжо 16 снежня. Аб гэтым напісаў у сваім Twitter журналіст Рыкард Ёзвіак.

Паводле яго інфармацыі, санкцыі будуць уведзеныя ў дачыненні да 29 фізічных асоб і 7 юрыдычных асоб. А ўжо ў чацвер рашэнне аб трэцім пакеце санкцыяў можа быць зацверджана Саветам ЕЗ.

На пачатку снежня стала вядома, што Еўразвяз рыхтуе чарговы пакет санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва. Ён мусіць быць больш жорсткім, чым усе папярэднія, абяцае кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларуссю Роберт Бедрань.

Hавiны
Санкцыі, суды над сілавікамі, маральнае падтрыманне. Як Еўразвяз можа дапамагчы Беларусі
2020.12.03 09:36

На 7 снежня ў праект трэцяга пакету санкцыяў Еўразвязу супраць рэжыму ў Беларусі былі ўключаны 32 новыя фізічныя асобы і 9 юрыдычных, але паводле апошняй інфармацыі гэты спіс зменшыўся на пяць асобаў.

АД / belsat.eu

Стужка навінаў