Еўразвяз заклікаў Беларусь выконваць міжнародныя стандарты падчас правядзення выбараў


Еўразвяз чакае ад беларускіх уладаў захавання міжнародных стандартаў дэмакратычных выбараў і роўных умоваў для ўсіх удзельнікаў. Такую заяву агучыў кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Дырк Шубэль, піша «Интерфакс».

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі Дырк Шубэль распавёў, што ЕЗ будзе сачыць за выбарчай кампаніяй у нашай краіне настолькі, наколькі гэта магчыма ва ўмовах пандэміі COVID-19.

«Як і раней, мы заклікаем улады Беларусі выконваць рэкамендацыі САЗ дзеля перадухілення і запаволення распаўсюду віруса. У той жа час Еўрапейскі звяз чакае, што Беларусь забяспечыць захаванне міжнародных стандартаў дэмакратычных выбараў, паставіўшы ўсіх удзельнікаў у роўныя ўмовы», – сказаў Дырк Шубэль.

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 9 жніўня 2020 года.

Hавiны
Цапкала пра сваю перадвыбарчую праграму: «яе змест будзе такі ж захапляльны для вас як і для мяне»
2020.05.10 22:48

Раней пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявілі прадпрымальнік Мікалай Арцюхоў, палітык Андрэй Дзмітрыеў, былы кіраўнік ПВТ Валер Цапкала, Мікалай Статкевіч, блогер Сяргей Ціханоўскі, а таксама Алег Гайдукевіч і Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Удзельнікі праймерыз адмовіліся ад прэзідэнцкай гонкі і заклікаюць змагацца з «дыктатурай»
2020.05.10 17:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў