Еўразвяз увёў санкцыі супраць Лукашэнкі


Еўразвяз зацвердзіў новы спіс беларускіх афіцыйных асобаў, супраць якіх уведзены персанальныя санкцыі. Сярод іх – Аляксандр Лукашэнка і ягоны старэйшы сын Віктар.

У новы санкцыйны спіс увайшлі 15 асобаў. Іх імёны апублікаваныя ў афіцыйным выданні ЕЗ. У спіс ўвайшлі:

  • Аляксандр Лукашэнка. Як адзначаецца ў афіцыйным выданні ЕЗ, Лукашэнка «адказны за жорсткія рэпрэсіі з боку дзяржаўнага апарату, якія праводзіліся да і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020»;
  • ягоны памочнік па нацыянальнай бяспецы, сябра Савета бяспекі Беларусі Віктар Лукашэнка;
  • кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка;
  • старшыня КДБ, былы старшыня КДК Іван Церцель;
  • начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Раман Мельнік;
  • старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч;
  • старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аляксей Волкаў;
  • намеснік старшыні Следчага камітэта Сяргей Аземша;
  • намеснік старшыні Следчага камітэта Андрэй Смаль;
  • кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Андрэй Паўлючэнка;
  • намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі;
  • прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант;
  • камандзір групы «Альфа» КДБ Сяргей Зубкоў;
  • былы дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў;
  • старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.

Раней, 2 кастрычніка, ЕЗ апублікаваў спіс з 40 беларускіх сілавікоў і чыноўнікаў, у дачыненні якіх былі ўведзеныя персанальныя санкцыі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў