Еўразвяз спадзяецца на хуткае вызваленне Паўла Шаройкі


Затрыманы ў Менску карэспандэнт «Украінскага Радыё» Павел Шаройка павінен быць вызвалены як мага хутчэй. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне Х’юга Мінгарэлі.

«Гэта вельмі крыўдна. І мы спадзяемся, што гэты журналіст будзе вызвалены як мага хутчэй», – заявіў Мінгарэлі, каментуючы па просьбе «Укрінфарм» затрымання Шаройкі ў Менску.

Нагадаем, 25 кастрычніка ў Менску спецслужбы ўкраінскага журналіста Паўла Шаройка. Паводле КДБ, Шаройка стварыў у Беларусі «агентурную сетку з грамадзян Беларусі, якія за грашовую ўзнагароду выконвалі ягоныя заданні па зборы звестак выведвальнага характару ў ваенна-палітычнай сферы». Працу Шаройкі ў Беларусі, паводле заявы КДБ, каардынаваў супрацоўнік ГУР МА Украіны Ігар Скварцоў, які «дзейнічаў пад прыкрыццем саветніка амбасады Украіны ў Беларусі».

Ігар Скварцоў быў абвешчаны персонай нон грата. У адказ Украіна выслала першага сакратара амбасады Беларусі. Менск гэты крок расцаніў як «несяброўскі».

У дачыненні да Шаройкі распачатая крымінальная справа па ст.358 КК Беларусі (шпіянаж) і прынята рашэнне аб утрыманні яго пад вартай. Акрамя Шаройкі, затрыманы грамадзянін Беларусі – яму інкрымінуюць «дзяржаўную здраду».

Афіцыйны Кіеў адмаўляе датычнасць Скварцова і Шаройкі да выведвальнай дзейнасці і лічыць абвінавачванні безпадстаўнымі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў