Еўразвяз рыхтуецца ўвесці санкцыі супраць тых, хто біў дэманстрантаў і фальсіфікаваў выбары


Еўрапейскі Звяз мае намер увесці санкцыі супраць афіцыйных асобаў Беларусі, адказных за жорсткае здушэнне масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе DW.

«Усё, што адбылося ў Беларусі цягам апошніх дзён, непрымальна і змушае ЕЗ даць выразны адказ», – заявіў 14 жніўня міністр замежных спраў Германіі Гайка Мас пасля пазачарговага пасяджэння кіраўнікоў МЗС краінаў Еўразвязу.

Паводле яго, ЕЗ плануе ўвесці штрафныя захады ў дачыненні да «канкрэтных асобаў, якія вядомыя і якія ўчынілі злачынствы супраць мірных дэманстрантаў».

DW адзначае, што таксама ў спіс трапяць тыя, хто нясе адказнасць за фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах.

Паводле звестак Reuters, у ЕС шэсць краінаў выступаюць за рашучы адказ беларускім уладам, у першую чаргу Аўстрыя, Германія і Швецыя. Польшча, Чэхія, і краіны Балтыі выступаюць за пасярэдніцтва на перамовах паміж беларускай апазіцыяй і Лукашэнкам. Венгрыя скептычна ставіцца да ўвядзення санкцый, але пагодзіцца падтрымаць абмежаваны спіс асобаў.

Чорны спіс можа быць падрыхтаваны і прадстаўлены на галасаванне да канца месяца.

МГ/ТП belsat.eu

Стужка навінаў