Еўразвяз працягнуў санкцыі супраць Расеі яшчэ на 6 месяцаў


фота АР

Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў Еўразвязу прынялі рашэнне на шэсць месяцаў працягнуць эканамічныя санкцыі супраць Расеі. Рашэнне прынятае падчас чарговага саміту ЕЗ у Бруселі.

Аб працягненні антырасейскіх санкцыяў у сваім Twitter паведаміў кіраўнік Рады ЕЗ Дональд Туск. Ён заявіў, што гэтае рашэнне звязана з «нулявым прагрэсам» у справе выканання Менскіх пагадненняў.

«ЕЗ адзінагалосна прыняў рашэнне працягнуць эканамічныя санкцыі супраць Расеі ў сувязі з нулявым прагрэсам у рэалізацыі менскіх пагадненняў», – адзначыў Дональд Туск.

Сёння пачалі дзейнічаць новыя санкцыі ЗША супраць Расеі. Як яны адаб’юцца на Беларусі?

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары