Еўразвяз працягнуў санкцыі супраць Расеі


Эканамічныя санкцыі ЕЗ супраць асобных сектараў расейскай эканомікі працягнулі яшчэ на шэсць месяцаў – да 31 ліпеня 2020 года, паведамляецца ў прэс-рэлізе ЕЗ.

Краіны ЕЗ адзінагалосна прынялі рашэнне аб працягванні эканамічных санкцыяў супраць Расеі. Абмежавальныя захады скіраваны супраць фінансавага, энергетычнага і абарончага сектараў расейскай эканомікі, а таксама супраць тавараў падвойнага прызначэння.

На гэтым тыдні лідары краінаў ЕЗ падчас сустрэчы ў Бруселі абмяркоўвалі пытанне санкцыяў супраць Расеі пасля саміту «нармандскай чацвёркі», які адбыўся 9 снежня ў Парыжы.

Санкцыі ў дачыненні да РФ Еўразвяз увёў яшчэ ў 2014 годзе. У сакавіку 2015 году санкцыі звязалі з выкананнем Менскіх дамоўленасяў і перыядычна працягвалі іх на 6 месяцаў.

18 снежня камітэт сената ЗША па міжнародных адносінах ухваліў законапраект аб санкцыях супраць Расеі.

Hавiны
ЗША ўвялі «пякельныя санкцыі» супраць Расеі і Пуціна
2019.12.19 00:19

CK belsat.eu

Стужка навінаў