Еўразвяз працягнуў санкцыі супраць Крамля


Эканамічныя санкцыі ЕЗ супраць Расеі працягнутыя да 31 ліпеня 2019 году. Такое рашэнне прынята падчас паседжання кіраўнікоў краінаў Еўразвязу 21 снежня.

Адпаведнае паведамленне пра працяг санкцыяў размешчана на сайце ЕЗ.

«Гэта рашэнне стала следствам дакладу прэзідэнта Макрона і канцлера Мэркель падчас Еўрапейскай Рады 13-14 снежня адносна стану імплементацыі Менскіх дамоўленасцяў, да чаго прывязаныя санкцыі. З улікам таго, што прагрэс не дасягнуты, Еўрапейская Рада прыняла палітычнае рашэнне працягнуць эканамічныя санкцыі супраць Расеі», – адзначаецца ў паведамленні Рады ЕЗ.

Як адзначаецца, рашэнне было прынята паводле пісьмовай працэдуры адзінагалосна.

Раней афіцыйны Рым неаднаразова заяўляў аб намерах заблакаваць працяг санкцыяў у ранейшым аб’ёме. Аднак лідарам ЕЗ удалося пераканаць італьянскае кіраўніцтва змяніць меркаванне.

Hавiны
ЗША ўвялі санкцыі супраць дзвюх расейскіх кампаніяў
2018.11.20 21:49

СК, belsat.eu

Стужка навінаў