Еўразвяз прапанаваў інвеставаць € 1 млрд у беларускія дарогі

Інфаграфіка

План абнаўлення транспартнай сеткі Беларусі прадугледжвае адмысловая праграма «Усходняга партнёрства».

Гэты план з’яўляецца часткай агульнага трансʼеўрапейскага праекту (TEN-T) з бюджэтам каля € 13 млрд і прадугледжвае мадэрнізацыю 4800 км дарог, 6 партоў і 11 лагістычных цэнтраў у краінах-чальцах «Усходняга партнёрства». Грошы на рэалізацыю праекту выдзяляе ЕЗ і Сусветны банк.

Беларусь зацікаўленая ў патэнцыяле Усходняга партнёрства. Эксперт: «У Менску прагматычны падыход»

«План дапаможа асобам, якія прымаюць рашэнні, расставіць прыярытэты ў стратэгічных інвестыцыях у транспартную інфраструктуру», – заявіў Ёганэс Ган, член Еўрапейскай камісіі ў еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕЗ.

Румас і Макей сустрэліся з еўракамісарам Ганам

План для Беларусі – 10 праектаў з агульным абʼёмам інвестыцыяў у памеры больш за € 1 млрд.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары