Еўразвяз патрабуе вызваліць затрыманых на акцыях недармаедаў


Еўрапейская служба вонкавапалітычнай дзейнасці заклікае афіцыйны Менск вызваліць удзельнікаў пратэстаў супраць дэкрэту № 3.

«Апошнія падзеі ў Беларусі кажуць пра неабходнасць больш шырокага працэсу дэмакратызацыі ў краіне. Павінна быць забяспечана свабода саюзаў ды сходаў. Затрыманыя днямі мірныя дэманстранты ды журналісты, што асвятляюць пратэсты, павінны быць неадкладна вызваленыя», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле беларускіх праваабаронцаў, з пачатку сакавіка больш за 200 асобаў былі затрыманыя або атрымалі штрафы падчас пратэстаў супраць будаўніцтва бізнес-цэнтру ў Курапатах ды маршаў недармаедаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў