Еўразвяз пагражае адказам ЗША на ўвядзенне мытаў на аўтамабілі


Еўракамісія абяцае ўвесці неадкладныя меры ў выпадку, калі Трамп павысіць мыты для еўрапейскага аўтапраму. Раней у ЕК казалі пра магчымасць санкцыяў для сельскай гаспадаркі і прамысловасці ЗША

У выпадку, калі Вашынгтон увядзе мыты на імпарт аўтамабіляў з краінаў ЕЗ, Брусель прыме неадкладныя меры ў адказ. Пра гэта, як піша Financial Times, заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Маргарыціс Схінас.

Паводле яго словаў, ЕК вядома, што Міністэрства гандлю ЗША завяршыла падрыхтоўку дакладу пра імпарт аўтамабіляў у ЗША з Еўропы. Даклад быў перададзены Трампу міністрам гандлю Уілбур Росам 17 лютага піша FT. Цяпер у прэзідэнта ЗША ёсць 90 дзён на прыняцце рашэння па ўвядзенні мытаў.

«Калі гэтая справаздачу павернецца захадамі, якія наносяць шкоду еўрапейскаму экспарту, Еўрапейская камісія адрэагуе хутка і адэкватна», – заявіў Схінас.

Поўны змест дакладу пакуль не агучваецца. Афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны Штэфан Зайберт раней паведаміў, што, паводле Берліну, Мінгандлю ЗША зрабіла ў дакуменце выснову, што імпарт аўтамабіляў з Еўропы ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі Злучаных Штатаў.

Паводле ацэнкі даследчага цэнтру CesIfo Group, калі Вашынгтон увядзе мыты ў памеры 25 %, гэта скароціць экспарт аўтамабіляў з Нямеччыны ў ЗША на 50 %. Агульны аб’ём экспарту аўто такім чынам скароціцца на 7,7 %, што эквівалентна стратам у памеры 18,4 мільярдаў еўраў. На Нямеччыну, паводле экспертаў, прыйдзецца 60 % ад усіх стратаў ЕЗ ад новых мытаў.

Еўракамісар Сесілія Мальмстром ў лістападзе 2018 года заяўляла, што ў выпадку ўвядзення барʼерных мытаў з боку ЗША на прадукцыю еўрапейскай аўтапраму ЕЗ можа прыняць контрмеры. Пад абмежаванні пры гэтым можа патрапіць амерыканская сельская гаспадарка, аўтапрам і іншыя сектары прамысловасці.

Аб’ектыў
Мюнхен: Пэнс – за бяспеку, Мэркель – за газ
2019.02.17 20:39

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў