Еўразвяз пагадзіўся перанесці брэкзіт на 2020 год


Кіраўнікі 27 краінаў Еўрапейскага Звязу пагадзіліся з прапановаю Вялікай Брытаніі адтэрмінаваць выхад краіны з аб’яднання.

Як паведаміў у «Тўітэры» прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, адтэрмінаванне брэкзіту працягнутае да 31 студзеня 2020 года.

«Рашэнне мае быць фармалізаванае праз пісьмовую працэдуру», – заявіў ён.

Раней з такой просьбай да Брусэлю звярнуўся брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан.

Hавiны
Лондан просіць Еўразвяз адкласці брэкзіт яшчэ на тры месяцы
2019.10.20 12:25

Жыхары Вялікай Брытаніі прагаласавалі за выхад з Еўразвязу на рэферэндуме ў 2016 годзе. Чакалася, што краіна пакіне ЕЗ 29 сакавіка 2019 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў