Еўразвяз перанёс брэкзіт на 31 кастрычніка


Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск пацвердзіў, што ЕЗ дае Вялікай Брытаніі адтэрміноўку Brexit больш чым на шэсць месяцаў, каб «знайсці найлепшае магчымае рашэнне».

Выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ цяпер прызначылі на 31 кастрычніка 2019 года.

«Калі ласка, гэтым разам не марнуйце час», – адзначыў Туск, паведамляе AP.

У чэрвені лідары ЕЗ мусяць зноў сабрацца, каб ацаніць прагрэс па звязаным з брэкзітам пытанням.

Раней прэм’ер-міністр Брытаніі Тэрыса Мэй адправіла Дональду Туску ліст з просьбай перанесці брэкзіт з 29 сакавіка на 30 чэрвеня 2019 года. Пры гэтым, паводле Мэй, адтэрміноўка «брэкзіта» не выключае магчымасці для Лондана выйсці з ЕЗ без пагаднення.

  • Першапачаткова Brexit планавалася ажыццявіць 29 сакавіка, але брытанскі парламент адмаўляўся зацверджваць дамову аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ. У пагадненні аб умовах «брэкзіту» гаворыцца, што на ўсёй тэрыторыі Злучанага Каралеўства мусяць дзейнічаць мытныя правілы ЕЗ, а ў Паўночнай Ірландыі – і іншыя еўрапейскія нормы. Акрамя таго, дакумент абавязвае Лондан заплаціць Бруселю 39 млрд фунтаў у кошт раней прынятых абавязкаў перад еўрапейскім бюджэтам.
  • Крытыкі праекту кажуць, што гэтая дамова а сутнасці аддзяляе Паўночную Ірландыю ад астатняй тэрыторыі краіны, пазбаўляе Лондан магчымасці дамагацца ўласных гандлёвых пагадненняў з трэцімі краінамі і змушае яго выконваць амаль усе рашэнні еўрапейскіх кіроўных органаў, не маючы ніякага ўплыву на іх прыняцце.
Hавiны
У Вялікай Брытаніі прайшла самая буйная дэманстрацыя супраць брэкзіту
2019.03.23 19:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў