Еўразвяз мае намер выдзеліць 750 мільярдаў еўраў на пераадоленне каронакрызісу


Цягам бліжэйшых сямі гадоў Еўропа выдаткуе каля 750 мільярдаў еўраў на аднаўленне эканомікі. Захады, скіраваныя на пераадоленне негатыўных наступстваў ад каронавірусу, агучыла Еўракамісія.

750 мільярдаў еўраў, якія краіны ЕЗ выдаткуюць на працягу бліжэйшых сямі гадоў, пойдуць на фінансавыя рынкі, падтрыманне сістэмы аховы здароўя і бізнесу, які пацярпеў ад пандэміі. Акрамя таго, паводле плану Еўракамісіі, грошы паступяць на інвестыцыі, якія маюць паспрыяць росту эканомікі.

Найбольшую суму атрымаюць найбольш пацярпелыя ад каронавірусу Іспанія і Італія. Мадрыд і Рым атрымаюць 77,3 мільярдаў еўраў і 81,8 мільярдаў адпаведна.

Hавiны
Сусветны банк: эканоміку Беларусі чакае самая вялікая рэцэсія за 25 гадоў
2020.05.26 18:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў