Еўразвяз адмовіўся замарожваць кошт візаў для беларусаў


Еўрапейскі Звяз не будзе замарожваць для Беларусі кошту шэнгенскіх візаў на цяперашнім узроўні 60 еўраў да ўступлення ў моц візавага пагаднення. Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве ЕЗ у Менску, інфармуе БелТА.

У прадстаўніцтве нагадалі, што праз 10 дзён, з 2 лютага 2020 года, уступіць у сілу новы Візавы кодэкс ЕЗ, у выніку шэнгенскія візы падаражэюць для беларусаў з 60 да 80 еўраў.

Hавiны
Праз рост коштаў на візы беларусы стануць менш выязджаць у ЕЗ
2020.01.09 15:22

«Для Беларусі такое павелічэнне будзе часовым, толькі да ўступлення ў моц Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕЗ і Беларуссю, у адпаведнасці з якім візавы збор аўтаматычна і назаўжды знізіцца з 80 да 35 еўраў для грамадзянаў», – заявілі ў прадстаўніцтве.

Там адзначылі, што замарозіць для грамадзянаў Беларусі кошт шэнгенскай візы немагчыма, бо на гэта з прычыны працэдурных абмежаванняў не дастаткова часу.

Hавiны
Савіных лічыць, што Беларусь ратыфікуе пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму да чэрвеня
2020.01.13 08:43

Чакаецца, што дамова пра спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю ды Еўразвязам запрацуе з чэрвеня 2020 года. То бок, кошт візаў вырасце прыкладна на 4 месяцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў