Еўразійскі банк папярэджвае пра сістэмныя рызыкі ў эканоміцы Беларусі


Найбольшую небяспеку для гаспадаркі нашай краіны, паводле Еўразійскага банку развіцця, традыцыйна ўяўляюць незбалансаваны рост заробкаў і няўстойлівы стан плацежнага балансу. З улікам гэтага банк патрабуе ад афіцыйнага Менску ўдакладнення праграмы рэформаў.

Пагадненне аб выдзяленні крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) Мінфін Беларусі і Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) падпісалі 25 сакавіка 2016 года. Паводле дамовы наша краіны атрымае два мільярды долараў на падтрыманне мер эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў у 2016-2018 гадах.

На сённяшні дзень выдзелена шэсць траншаў крэдыту. Апошні транш прадстаўлены Беларусі са спазненнем на год. 200 мільёнаў долараў Менск атрымаў на мінулым тыдні. Цяпер жа эксперты ЕАБР падкрэсліваюць, што ўрад Беларусі мусіць удакладніць праграму рэформаў, паколькі гэта закранае ўмовы прадстаўлення апошняга, сёмага траншу крэдыту.

«Па выніках кансультацыяў паміж беларускімі ўладамі і экспертамі ЕАБР, праведзеных падчас візіту 2-5 кастрычніка сёлета, быў падрыхтаваны папярэдні пералік зменаў і дапаўненняў у праграму рэформаў. Удакладненне мер траншу абумоўлена зрухам кантрольнай даты ацэнкі выканання ўмоў выдзялення траншу з 1 студзеня 2018 году на 1 снежня 2018 года», – адзначаецца ў паведамленні ЕАБР.

Эксперты звяртаюць увагу на пытанні, якія неабходна вырашаць у самай бліжэйшай будучыні.

«Незбалансаваны рост заробку ў эканоміцы і зніжэнне рэальнай стаўкі рэфінансавання прывялі да паскарэння павелічэння ўнутранага попыту, уплыў якога на эканамічны рост быў часткова нівеляваны імпартам спажывецкіх і інвестыцыйных тавараў, што, у тым ліку, прывяло да пагаршэння рахунку бягучых аперацый. Па выніках сямі месяцаў, дэфіцыт рахунку бягучых аперацый вырас да 2,5% ВУП, супраць 1% ВУП за той жа перыяд 2017 году», – адзначаюць экспертаў банку.

Hавiны
Менск хоча 1 млрд расейскага крэдыту. Эксперт тлумачыць, чаму Масква не адмовіць
2018.08.15 14:19

СК, belsat.eu

Стужка навінаў