Еўрапол выкрыў нелегальны гандаль беларускімі цыгарэтамі ў Еўропе


Затрымалі 17 падазраваных.

Еўрапол раскрыў маштабную схему нелегальнага гандлю цыгарэтамі. Цыгарэты траплялі на чорны рынак Еўразвязу і Вялікай Брытаніі кантрабандай – у выніку дзяржавы гублялі мільёны еўраў падаткаў.



Еўрапол паведамляе пра наступныя вынікі аперацыі, якая была праведзеная з 2 па 13 лістапада:

  • Затрымана 17 падазраваных.
  • Канфіскаваныя 67 мільёнаў цыгарэт і 2,6 тоны тытуню агульным коштам амаль 36 мільёнаў еўраў. 88% канфіскаваных цыгарэт было выраблена ў Беларусі.
  • У Літве было канфіскавана 28,75 млн цыгарэт, у Вялікай Брытаніі – 9 млн, у Польшчы – 6 млн, у Ірландыі – 3,5 млн, у Румыніі – 2,2 млн, у Латвіі – 740 тысяч, у Швецыі – 500 тысяч, у Харватыі – 150 тысяч.
  • Канфіскавалі 10 аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся для кантрабанды.

ІК belsat.eu

Стужка навінаў