Еўрапейскія краіны-чальцы НАТО ўпершыню за 10 гадоў павялічылі выдаткі на абарону


Пра гэта газеце «Financial Times» паведаміў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Стольтэнберг.

«Мы сутыкаемся з нявызначанасцю, з вялікай колькасцю пагрозаў, выклікамі бяспекі і нам патрэбныя адзінства, сіла ды стабільнасць», – сказаў кіраўнік НАТО.

Выданне падкрэслівае, што ў мінулым годзе еўрапейскія члены НАТО выдаткавалі на абарону $ 253 млрд (ЗША – $ 618 млрд). Раней еўрапейскія краіны мелі намер выдаткоўваць на абарону 2% ВУП. Актуальныя выдаткі – прыкладна 1,43% ВУП, паведамляе «Financial Times».

У перыяд з 1985 па 1989 год еўрапейскія краіны НАТО выдаткоўвалі на абарону ў сярэднім 3,1% ВУП. Такая сітуацыя захоўвалася яшчэ некалькіх гадоў пасля заканчэння «халоднай вайны».

Значна павялічаць свой бюджэт краіны, якія мяжуюць з Расеяй. У 2016-м годзе на 60 % вырасце абаронны бюджэт Латвіі, Літва – на 35%, Эстонія – на 9%.

ЮВ, belsat.eu, паводле Бі-Бі-Сі

Стужка навінаў