Еўрапейскія гульні сталі нагодай для Берліну прыняць рэзалюцыю па Беларусі


Камітэт Бундэстагу па правах чалавека з нагоды правядзення ў Менску Еўрапейскіх гульняў прыняў рэзалюцыю па Беларусі, асудзіўшы парушэнне правоў чалавека ў краіне. У дакуменце, сярод іншага, адзначаецца ўжыванне смяротнага пакарання, дрэнныя ўмовы ўтрымання ў турмах ды жорсткія прысуды няпоўнагадовым за наркотыкі.

Аб’ектыў
Другія Еўрапейскія гульні – прагуляныя мільёны беларусаў
2019.06.26 21:37

Нямецкія дэпутаты таксама крытыкуюць Беларусь за невыкананне рэкамендацыяў АБСЕ адносна рэформаў выбарчай сістэмы, абмежаванні свабоды прэсы, сходаў і асацыяцый, рэпрэсіі супраць праваабаронцаў, апазіцыйных палітыкаў, журналістаў, блогераў і прафсаюзных лідараў, абмежаванні дзейнасці незалежных арганізацыяў.

Дэпутаты заклікалі Беларусь распачаць дыялог з Еўразвязам аб правах чалавека, «каб наблізіцца да каштоўнасцяў Еўрапейскай супольнасці і паспрыяць супрацы з ЕЗ у шмат якіх галінах».

Hавiны
«Гэта слёзы для краіны»: кожны працоўны беларус выдаткаваў на Еўрапейскія гульні $ 35
2019.06.26 12:26

За рэзалюцыю прагаласавалі дэпутаты ад хрысціянскіх дэмакратаў, лібералаў, сацыял-дэмакратаў і «Зялёных», супраць – чальцы Альтэрнатывы для Нямеччыны. Прадстаўнікі партыя «Левыя» устрымаліся ад галасавання.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў