Еўрапейскі звяз абірае новае кіраўніцтва


3 ліпеня Еўрапейскі парламент абраў новага старшыню. Ім стаў італьянскі палітык і журналіст Давід-Марыя Сасолі, які прадстаўляе сацыялістаў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Давід-Марыя Сасолі.
Фота: twitter.com/EP_President

На гэтай пасадзе Сасолі, які з’яўляецца дэпутатам Еўрапарламенту з 2009 года, змяніў іншага італьянца – Антоньё Таяні з правацэнтрысцкай Еўрапейскай народнай партыі.

Таксама былі намінаваныя і іншыя кандыдатуры на ключавыя пасады ў Еўрапейскім звязе.

Гэтак, Еўракамісію мае ўзначаліць міністарка абароны Нямеччыны Урзуля фон дэр Ляен, а Еўрапейскі цэнтрабанк – дырэктарка Міжнароднага валютнага фонду, францужанка Крыстын Лягард. Яны абедзве прадстаўляюць Еўрапейскую народную партыю.

Бельгійскі ліберальны прэм’ер Шарль Мішэль прапанаваны на пасаду Еўрапейскай рады, а іспанскі міністр замежных справаў Жасэп Барэль, які прадстаўляе сацыялістаў, мае ўзначаліць вонкавапалітычнае ведамства ЕЗ.

Hавiны
Выбары ў Еўрапарламент: дзве найбуйнейшыя фракцыі панеслі істотныя страты
2019.05.27 10:45

Нагадаем, што на выбарах у Еўрапарламент, якія прайшлі ў траўні, Еўрапейская народная партыя (ЕНП) і Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў упершыню згубілі большасць і не змаглі сфармаваць «вялікую кааліцыю» без падтрымання іншых сілаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў