Еўрапейскі вяшчальны саюз абверг чуткі пра перанос «Еўрабачання-2017» у Маскву


Еўрапейскі вяшчальны саюз (арганізатар «Еўрабачання») абверг інфармацыю аб магчымым пераносе музычнага конкурсу з Кіева ў Маскву.

Такіх планаў у арганізатараў няма, паведамілі DW у нядзелю, 4 снежня, у вяшчальным саюзе.

Раніцай 4 снежня нямецкае выданне «Bild» апублікавала чуткі, што цяпер ідуць дыскусіі аб пераносе «Еўрабача3ння-2017» у Маскву.

Украіна атрымала права на правядзенне «Еўрабачання-2017» пасля таго, як на апошнім конкурсе ў Швецыі перамагла ўкраінская спявачка Джамала з песняй «1944». Музычны конкурс адбудзецца ў траўні ў Кіеве.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў