Еўрапейскі каледж у Натоліне запрашае студэнтаў з Беларусі


Што такое Еўрапейскі каледж у Натоліне?

Еўрапейскі каледж – адын з самых старых і прэстыжных паслядыпломных універсітэтаў у Еўропе, які прапануе еўрапейскае навучанне ў даследваннях. Выбіраючы спецыяльнасць «Еўрапейскія міждысцыплінарныя даследаванні», студэнты атрымліваюць шырокае ўяўленне пра еўрапейскую праблематыку і кампетэнцыю для рыхтавання да міжнароднай кар’еры ў розных сектарах.

Каледж можа пахваліцца міжнародным персаналам, які налічвае прыблізна сто прафесараў і экспертаў. Цягам усяго навучальнага года студэнты маюць магчымасць сустракацца і дыскутаваць з сусветнымі лідарамі ды прадстаўнікамі аўтарытэтных асяродкаў. Перавага ўніверсітэту – у перадачы глыбокіх ведаў і навучанні замежным мовам. Праграма развіцця кампетэнцыяў і прафесійных навыкаў дазваляе выпускнікам без боязі выходзіць на канкурэнтны рынак працы. На сёння каледж скончылі амаль 15 тысяч студэнтаў з 50 краінаў. Шмат якія з іх займаюць важныя пасады ў дзяржаўным і прыватным сектарах.

Студэнты з розных краінаў могуць жыць на тэрыторыі кампусу, дзякуючы чаму знаёмяцца з культурніцкаю разнастайнасцю Еўропы, пераадольваюць моўныя ды іншыя барʼеры, пазбаўляюцца стэрэатыпаў.

Выпускнікі пра навучанне ў каледжы

Паводле Соны Газарʼян, прадстаўніцы армянскага парламенту, якая вучылася ў каледжы ў 2014–15 гадах, гэта быў унікальны досвед для яе:

«Еўрапейскі каледж – гэта месца, дзе ладзяцца займальныя дыскусіі ды нараджаюцца інавацыйныя ідэі. Магчымасць размаўляць пра еўрапейскую палітыку са студэнтамі, якія рэпрэзентуюць трыццаць розных нацыянальнасцяў, захапляе».

Аляксандра Музыкантава з Беларусі, студэнтка ў 2019–20 гадах, адзначае, што навучанне ў каледжы дазволіла ёй пашырыць свае веды пра функцыянаванне Еўрапейскага Звязу:

«Тое, што я магла выбраць Беларусь у якасці тэмы сваёй дысертацыі, стала для мяне выдатнаю магчымасцю паглыблена вывучыць палітыку ЕЗ у стварэнні ўмоваў і ўжыванні санкцыяў з часу, калі ЕЗ пачаў падтрымліваць адносіны з маёй краінаю. З майго пункту гледжання, вучоба ў каледжы была выдатнаю магчымасцю спазнаць сябе і павысіць мае навыкі ў стасунках з іншымі людзьмі з розных краінаў ды асяроддзяў».

Запрашэнне для студэнтаў з Беларусі

У сітуацыі, у якой апынулася Беларусь, Еўрапейскі каледж у Натоліне асабліва адкрыты для беларускіх студэнтаў. Яны могуць атрымаць стыпендыю ад Еўрапейскай палітыкі суседства за кошт еўрапейскіх сродкаў, якою надзяляюць найлепшых кандыдатаў з краінаў, ахопленых Еўрапейскаю палітыкаю суседства. У Еўрапейскім каледжы ў Натоліне гэтая стыпендыя цалкам пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне і 3-разовае харчаванне цягам усяго тыдня, экзамены, навучальныя паездкі, моўныя курсы, прыватнае медычнае абслугоўванне і страхаванне на тэрыторыі кампусу.

Прыём на навучанне ў 2021/2022 навучальным годзе працягваецца да 13 студзеня 2021 года. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на старонках:

www.coleurope.eu/eis

www.coleuropenatolin.eu

contactnatolin@coleurope.eu

*рэкламны артыкул

Стужка навінаў