Еўрапейская федэрацыя журналістаў запатрабавала вызваліць Юлію Слуцкую і затрыманых журналістаў


Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) запатрабавала ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў і вызваліць затрыманых прадстаўнікоў «Прэс-клуба». Адпаведная заява размешчаная на сайце арганізацыі.

Еўрапейская федэрацыя журналістаў нагадвае, што пасля ўвядзення новых санкцыяў з боку ЕЗ, міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей заявіў пра захады ў адказ у дачыненні да беларускіх арганізацыяў, якія дзейнічаюць пры падтрыманні замежных пасольстваў.

«Сярод першых ахвяраў гэтай новай хвалі рэпрэсіяў: Юлія Слуцкая, заснавальнік «Прэс-клуба Беларусь», сябра праўлення БАЖ».

Ператрусы адбыліся таксама ў некалькіх працоўнікаў «Прэс-клуба», у тым ліку ў Алы Шарко, Сяргея Альшэўскага, Сяргея Якупава.

«Гэтыя рэпрэсіі павінныя неадкладна спыніцца. Мы патрабуем вызвалення Юліі і ўсіх яе калегаў. Мы заклікаем Еўрапейскі Звяз, Раду Еўропы і АБСЕ энергічна рэагаваць на гэтую новую хвалю рэпрэсіяў», – заявіў прэзідэнт EFJ Могенс Бліхер Б’еррэгард.

Прадстаўнікоў «Прэс-клуба» затрымалі 22 снежня. Толькі вечарам ДФР КДК агучыў, што «ў дачыненні да службовых асобаў культурна-асветніцкай установы «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб » і іншых субʼектаў гаспадарання, звязаных у тым ліку з паступленнем буйных грашовых сум з-за мяжы, ладзіцца правяранне па фактах парушэнняў падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

Затрыманыя толькі сёння знайшліся. Яны цяпер на Акрэсціна. Больш падрабязнасцяў родным не паведамляюць.

Меркаванні
Анансаваныя Уладзімірам Макеем разборкі пачаліся
2020.12.23 11:25

 

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў