Еўрапарламент ухваліў падаражэнне візаў да 80 еўра. Але засмучацца рана


18 красавіка Еўрапарламент ухваліў новыя візавыя правілы. З аднаго боку ўводзяцца больш гнуткія працэдуры для атрымання візы, а з другога – кошт шэнгенскай візы можа павялічыцца на траціну.

Hавiны
Гарадзенскі бязвіз плануюць пашырыць на тры раёны
2019.04.10 08:38

З добрага тое, што вандроўцы змогуць падаваць свае заяўкі не за тры, а за шэсць месяцаў да запланаванай паездкі (маракі – за дзевяць месяцаў). А непаўналетніх ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў могуць увогуле вызваліць ад платы за візу. Таксама шматразовыя візы будуць выдаваць з больш доўгім тэрмінам дзеяння – ажно да пяці гадоў.

Разам з тым кошт шэнгенскай візы мусіць павялічыцца з 60 да 80 еўра.

ВІДЭА
Літоўскі міністр: спрашчэнне візавага рэжыму амаль завершанае
2019.03.26 09:01

Каб новыя правілы ўступілі ў моц, іх мусіць зацвердзіць Рада Еўропы. Пасля тэкст будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе Еўрапейскага звязу, і толькі праз шэсць месяцаў новыя правілы ўступяць у сілу.

Разам з тым, калі Беларусь дамовіцца з Еўразвязам пра спрашчэнне візавага рэжыму, кошт візы для грамадзян нашай краіны складзе 35 еўра замест сённяшніх 60-і ды будучых 80-і. У адваротным выпадку кошт шэнгенскай візы для беларусаў вырасце да 80 еўра.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў