Еўрапарламент прагаласаваў за прыпыненне перамоваў аб уступе Турцыі ў ЕЗ


Еўрапейскі парламент заклікаў прыпыніць перамовы з Турцыяй аб яе магчымым уступе ў Еўразвяз.

Рэзалюцыя з адпаведным заклікам не абавязвае да нейкіх рашэнняў, але выражае пазіцыю парламенту.

За часовую замарозку дамовы з Турцыя прагаласавалі 479 дэпутатаў Еўрапарламенту, супраць – 39, паведамляе AFP.

У рэзалюцыі адзначаецца, што ЕЗ збіраецца і далей развіваць сувязі з Турцыяй.

Чытайце таксама >>> Турцыя хоча легалізаваць секс з непаўналетнімі. Стамбул пратэстуе

Адносіны паміж Еўразвязам і Турцыяй ускладніліся пасля няўдалай спробы перавароту ў Турцыі, якая адбылася 15 ліпеня. Турэцкія ўлады затрымалі некалькі тысячаў асобаў, шмат дзяржслужачых звольнілі.

На мінулым тыдні кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Фэдэрыка Магерыні выразіла сурʼёзную занепакоенасць у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Турцыі. Да гэтага падобныя заявы рабілі і іншыя еўрапейскімі палітыкі і чыноўнікі.

НМ, belsat.eu, паводле BBC Russian

Стужка навінаў