Еўрапарламент не будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі


Назіральнікаў ад Еўрапарламенту за выбарамі ў Беларусі не будзе. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйнай заяве Еўрапейскага парламенту.

Пры гэтым, нават калі нехта з Еўрапарламентароў паедзе ў Беларусь у якасці назіральніка за выбарамі, гэта не будзе лічыцца афіцыйнай дэлегацыяй, паколькі ніводзін з дэпутатаў не мае ўпаўнаважання назіраць або каментаваць выбары ў Беларусі ад імя Еўрапарламенту.

Еўрапарламент не забараняе ў асабістым парадку дэпутатам назіраць за выбарамі ў нашай краіне.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада. Але ў нашай краіне з 12 лістапада адбываецца датэрміновае галасаванне. Назіральнікі адзначаюць шэраг парушэнняў. У прыватнасці камісіі істотна павялічваюць яўку выбарнікаў. Афіцыйна колькасць тых, хто прагаласаваў на датэрміновым галасаванні, па стане на 14 лістапада склала 19,43 % выбарцаў (каля 1 330 000 выбарцаў ад агульнай колькасці), паведамляе Цэнтрвыбаркам.

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў