Еўрапарламент назваў прыярытэтнай мэтай барацьбу з расейскімі кіберпагрозамі


Штаб-кватэра Рады Еўропы ў Страсбуры, Францыя. Фота – COE

Еўрапарламент падчас пленарнага пасяджэння вызначыў вонкавапалітычныя і абарончыя прыярытэты Еўразвязу на наступны год. Яны прапісаны ў прынятай еўрадэпутатамі рэзалюцыі.

Адным з асноўных прыярытэтаў для Еўропы называецца супрацьстаянне кіберпагрозам, якія сыходзіць ад Расеі, адзначаецца на сайце ЕП.

«Еўрапейскі звяз павінен быць больш устойлівы да вонкавага ўмяшання, асабліва ўлічваючы выбары ў Еўрапарламент 23-26 траўня 2019 года. Еўразвяз мусіць быць больш устойлівы перад пагрозай тэрарыстычных нападаў, а таксама перад нелегальнай міграцыяй, прапагандай, онлайн-і афлайн-кампаніямі па дэзінфармацыі, расейскімі спробамі ажыццявіць кібератакі і іншымі гібрыднымі пагрозамі, якія патрабуюць хуткага і скаардынаванага адказу», – гаворыцца ў рэлізе, распаўсюджаным па выніках пасяджэння.

Акрамя таго, дэпутаты заявілі пра неабходнасць разгледзець пытанне аб палітыцы «менш за меншае» ў адносінах да трэціх краінаў, якія парушаюць правы чалавека і дэмакратычныя стандарты, уключаючы пазбаўленне іх прэферэнцыйных умоваў, у прыватнасці, у галіне гандлю і развіцця.

«Ніводнае пагадненне паміж ЕЗ і трэцімі краінамі не павінна быць ратыфікавана да таго часу, пакуль не будуць выкананыя стандарты ў галіне правоў чалавека», – адзначылі ў Еўрапарламенце.

Акрамя гэтага еўрадэпутаты прапанавалі стварыць Раду бяспекі ЕЗ, у абавязкі якога ўвойдзе разгляд пытанняў абароны і вонкавай палітыкі.

 

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары