Еўрапарламент адхіліў прапанову аб аднаўленні міжпарламенцкага дыялогу з Расеяй


Еўрапарламент (ЕП) адхіліў папраўку групы дэпутатаў да дакладу аб палітычных стасунках ЕЗ і РФ з прапановай аднавіць афіцыйныя міжпарламенцкія сувязі з Расеяй. Пра гэта сведчаць вынікі праведзенага ў Страсбургу галасавання, якое транслявалася на сайце ЕП.

У тэксце папраўкі адзначалася, што ЕП «шкадуе з прычыны адсутнасці афіцыйнага міжпарламенцкага дыялогу ў межах дэлегацыі ў камітэце парламенцкай супрацы ЕЗ – Расея праз увядзенне ўзаемных абмежавальных мераў». «Еўрапарламент заклікае бакі ліквідаваць усе перашкоды міжпарламенцкаму дыялогу і стварэнню ўмоваў для аднаўлення працы камітэту парламенцкай супрацоўніцы ЕЗ – Расея», – адзначаецца ў дакуменце.

«Еўрапарламент лічыць, што такі дыялог з’яўляецца важным інструментам мінімізацыі рызыкі далейшых рознагалоссяў і непаразуменняў паміж бакамі», – адзначалася ў папраўцы.

Аднак большасць дэпутатаў выказалася супраць яе ўнясення ў выніковы дакумент.

Прыняты 12 сакавіка даклад Еўрапарламенту ўтрымлівае прэтэнзіі ЕЗ да Расеі, у тым ліку і праз сітуацыю ва Украіне, анексію Крыму, «справу Скрыпаляў» і іншыя. У гэтай сувязі Еўрапарламент патрабуе працяг санкцыяў ЕЗ, пакуль не будуць выкананыя менскія пагаднення і «не будзе адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць Украіны». Цэлыя раздзелы прысвечаны «адмыванню грошай», «шпіёнскай дзейнасці», «фінансаванні палітычных партыяў, якія выступаюць супраць Еўразвяза» – гэтую дзейнасць Расея ажыццяўляе ў Еўропе, лічаць у ЕП.

Hавiны
ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскага банку за падтрыманне рэжыма Мадуры
2019.03.11 18:39

СК, belsat.eu

Стужка навінаў