Еўрапарламент абмяркуе магчымы разрыў партнёрства з Расеяй


Дэпутат ад Латвіі Сандра Калніэтэ вынесла на разгляд Еўрапарламенту праект рэзалюцыі аб разрыве партнёрства з Расеяй. Дакумент апублікаваны на сайце Еўрапарламенту.

Латвійская дэпутатка прапануе спыніць дзеянне Пагаднення аб партнёрстве і супрацы з Расеяй, якое падпісалі ў 1994 годзе. У рэзалюцыі рэкамендуецца пакінуць супрацу толькі ў тых галінах, дзе гэта неабходна, і пры ўмове «гарантыяў бяспекі суседніх для дзяржаў».

У праекце рэзалюцыі пералічаныя наступныя падставы для разрыву пагаднення: «дыскрымінацыю татарскай нацыянальнай меншасці ў акупаваным Крыме», «арганізацыя незаконных і нелегітымных выбараў на Данбасе», ваенныя вучэнні «Захад-2017», «ваеннае ўварванне» у Сірыю. А таксама пераслед апазіцыйных палітыкаў і заключэнне пад варту замежных грамадзянаў.

Урывак з праекту рэзалюцыі

У тэксце рэзалюцыі падкрэсліваецца, што ЕЗ і Расея застануцца эканамічнымі партнёрамі і адзначаецца, што трубаправод «Паўночная плынь – 2» «узмацняе залежнасць ЕЗ ад расейскага газу ды пагражае ўнутранаму рынку ЕЗ і не адпавядае яго энергетычнай палітыцы», і таму яго будаўніцтва трэба спыніць.

Еўрапарламент разгледзіць праект рэзалюцыі ў сакавіку 2019 года.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў