Еўракамісія пабывала на Астравецкай АЭС


Еўразвяз хоча прадставіць яшчэ больш тэхнічнай дапамогі Дзяржатамнагляду. Пра гэта распавёў журналістам намеснік генеральнага дырэктара па энергетыцы Еўракамісіі Герасімас Томас, які быў на будаўнічай пляцоўцы аб’екту.

«Мы ўжо падтрымліваем працу двух экспертаў, якія дапамагаюць рэгулятару, і гатовы павялічыць аб’ёмы тэхпадтрымання. Канкрэтная дапамога залежыць ад патрэб рэгулятара. Калі яму неабходная тэхнічная дапамога, каб праводзіць стрэс-тэсты, мы гатовыя яе аказаць», – сказаў ён.

Акрамя таго эксперты з ліку ўдзельнікаў дэлегацыі Еўракамісіі, якая прыбыла ў Беларусь з двухдзённым візітам, патлумачылі мясцовым спецыялістам, як праводзяцца стрэс-тэсты ў ЕЗ, а таксама як яны былі арганізаваны ў Швейцарыі, Арменіі і на Тайвані.

Еўракамісары ацэньвалі рызыкі і бяспеку беларускай АЭС. Стрэс-тэставанне на АЭС пачалі праводзіць пасля аварыі на японскай атамнай электрастанцыі Фукусіма-1 у сакавіку 2011 года.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў