У ЕЗ заявілі пра «гістарычную магчымасць» пераламаць сітуацыю ў стасунках з Беларуссю


Падчас пандэміі каронавіруса Беларусь дэманструе зусім іншы падыход у стасунках з ЕЗ, чым раней. Пра гэта заявіў еўракамісар па пытаннях суседства і пашырэння Олівер Вархэі, паведамляе DW.

Заява была зроблена падчас слуханняў у камітэце Еўрапарламента па замежных справах 19 траўня.

«Цяпер у Беларусі з’явіўся ўнікальны шанец. Цікавым чынам, з-за выкліканага COVID-19 крызісу мы бачым узнікненне зусім іншага падыходу ў краіне ў дачыненні ЕЗ. Урад працуе з намі, у нас ужо было некалькі кантактаў», – адзначыў Вархэі.

У якасці прыкладу ён прывёў просьбу Менска аб фінансавай дапамогі для барацьбы з эканамічнымі наступствамі пандэміі. «Яны папрасілі аб макрафінансавай дапамогі, і мы стараемся дапамагчы. На жаль, яны не змаглі дамовіцца з МВФ аб дапамозе», – удакладніў еўракамісар, маючы на ​​ўвазе, што супраца беларускіх уладаў з Міжнародным валютным фондам – ​​адна з абавязковых перадумоў дапамогі з боку ЕЗ. Вархэі паабяцаў, што як толькі Менск дамовіцца з МВФ і калі ЕЗ сфармулюе канкрэтныя ўмовы крэдытаў, «мы, вядома ж, неадкладна дамо макрафінансавую дапамогу».

«Я думаю, што ў нас цяпер гістарычная магчымасць сапраўды пераламаць сітуацыю і развіць станоўчы імпульс у нашых адносінах», – падсумаваў Вархэі.

Hавiны
Беларусь возьме ў Сусветнага банку пазыку на барацьбу з COVID-19
2020.04.15 18:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў