Еўракамісар: адносіны Беларусі і ЕЗ не пацяплеюць, пакуль Менск не дакажа, што БелАЭС бяспечная


Еўракамісар Мараш Шэўчавіч заявіў у Вільні, што пакуль Беларусь не дакажа, што АЭС у Астраўцы бяспечная, адносіны Еўразвязу з Беларуссю не пацяплеюць.

Пра гэта паведамляе Delfi.

«Вельмі важна, каб былі праведзены адпаведныя стандартам ЕЗ стрэс-тэсты ў самых неспрыяльных умовах. Без гэтых тэстаў мы не можам размарозіць гэты энергетычны дыялог з імі і гэта, без сумневу, абмяжоўвае нашы магчымасці супрацы з Беларуссю, таму я лічу, што Беларусь разумее, з якой сурʼёзнасцю мы ставімся да гэтага пытання», – сказаў Шэўчавіч, адказваючы на ​​пытанні дэпутатаў сейму Літвы на пленарным пасяджэнні.

Паводле ягоных слоў, вынікі будзе ацэньваць Еўрапейскі камітэт рэгулятараў, у якім будуць і прадстаўнікі Літвы.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў