«Еўрабачанне – 2020» адбудзецца, але онлайн


Паглядзець выступы музыкаў можна будзе ў меркаваныя дні паўфіналаў – 12 і 14 траўня. А ў суботу 16 траўня арганізатары рыхтуюць спецыяльнае шоу.

«Еўрабачанне – 2020» усё-ткі адбудзецца, але ў фармаце онлайн-канцэртаў. Аб гэтым паведамляе афіцыйная старонка найбуйнейшага музычнага конкурсу ў свеце. Паглядзець шоу можна будзе 12, 14 і 16 траўня на афіцыйным YouTube-канале конкурсу а 10 вечара па Менску.

У гэтым годзе паміж выступоўцамі не будзе спаборніцтва. Пабачыць беларускі дуэт Val можна будзе 12 траўня ў першай палове конкурсу.

Hавiны
Ад Беларусі на «Еўрабачанне-2020» паедзе праект «VAL»
2020.02.29 12:02

А 16 траўня, у дзень меркаванага фіналу «Еўрабачання», адбудзецца грандыёзнае шоу «Europe Shine a Light» («Еўропа запальвае святло»), дзе выступяць папярэднія пераможцы конкурсу.

«Еўрабачанне-2020» мусіла адбыцца ў нідэрландскім Ратэрдаме з 12 па 16 траўня. У конкурсе планаваўся ўдзел 41 краіны.

Аднак у сакавіку конкурс адмянілі з-за пандэміі каронавірусу. У будынку арэны ў Ратэрдаме зараз знаходзіцца шпіталь для лячэння хворых на COVID-19.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў