Еўра-2020: хто з кім згуляе, і як Беларусі трапіць на чэмпіянат?


Фота: Mike Egerton / PA Images / Forum

У румынскім Бухарэсце 30 лістапада прайшло лёсаванне фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы – 2020. Упершыню ў гісторыі ў элітнай кампаніі можа згуляць і зборная Беларусі.

Як Беларусі трапіць на Еўра-2020

Каб трапіць на чэмпіянат Еўропы па футболе, нацыянальнай зборнай Беларусі трэба вясной будучага года выканаць дзве ўмовы. У паўфінале Лігі нацый, што пройдзе 26 сакавіка ў Тбілісі, трэба апынуцца мацней за зборную Грузіі. У выпадку поспеху Беларусь будзе гуляць з пераможцам пары Паўночная Македонія – Косава. Калі гэтыя дзве задачы каманда Міхаіла Мархеля вырашыць, то ўлетку 2020 году ў фінальным турніры чэмпіянату Еўропы Беларусь згуляе ў групе «C» з камандамі Галандыі, Украіны і Аўстрыі. З Галандыяй беларусы ўжо гулялі ў адной адборачнай групе і двойчы прайгралі 0:4 і 1:2. Украінцы ўпэўнена выйгралі ў сваёй групе, аказаўшыся вышэй за партугальцаў – дзеючых чэмпіёнаў Еўропы.

ВІДЭА
«Дынама» (Берасце) стала чэмпіёнам Беларусі па футболе
2019.11.24 15:14

Фінал будзе згуляны на стадыёне «Ўэмблі»

Фінальная частка кантынентальнага першынства ўпершыню пройдзе з удзелам 24 камандаў. Турнір пройдзе з 12 чэрвеня па 12 ліпеня 2020 году ў 12 краінах, на 12 стадыёнах, у 12 гарадах. Прыняць баталіі вырашальнай стадыі Еўра-2020 пашчасціла Рыму, Лондану, Мюнхену, Баку, Санкт-Пецярбургу, Дубліну, Будапэшту, Глазга, Більбаа, Амстэрдаму, Капенгагену і Бухарэсту. Турнір пачнецца ў Рыме, а фінальны матч згуляюць у Лондане на стадыёне «Ўэмблі».

Hавiны
Беларусь даведалася магчымых супернікаў на Еўра-2020
2019.12.01 07:22

Галоўны фаварыт – Францыя

Па версіі букмекераў галоўны фаварыт Еўра-2020 – французы. На перамогу дзейснага чэмпіёна свету прапануюць каэфіцыент 5. Далей ідзе Англія – 5,5, Бельгія – 7,5, Германія, Іспанія і Галандыя – 9, Італія – 13 і Партугалія – 15.

«Група смерці»: Францыя, Партугалія і Нямеччына

У групе «А» згуляюць каманды Італіі, Турцыі, Швейцарыі і Уэльса. Італія, як і Бельгія, выйграла ўсе матчы ў сваёй адборачнай групе з розніцай 37:4. На групавым турніры Еўра-2020 італьянцы згуляюць на сваім полі ўсе матчы.

Аб’ектыў
Беларускія футбольныя клубы на мяжы выжывання
2019.09.28 22:34

У групе «В» выступяць Данія, Расея, Бельгія і Фінляндыя. Расея і Бельгія гулялі ў адной адборачнай групе і «чырвоныя д’яблы» паказалі лепшы вынік сярод усіх удзельнікаў кваліфікацыі – 10 перамог у 10 матчах пры розніцы мячоў 40:3. Другая каманда гэтай групы, Расея, была двойчы біта Бельгіяй 3:1 і 4:1. Астатнія матчы расейцы выйгралі. Данія ў сваёй адборачнай групе таксама фінішавала другой, саступіўшы адзін пункт Швейцарыі, але ў адрозненне ад расейцаў датчане не прайгралі ніводнага матчу: на іх рахунку па чатыры перамогі і нічыі. Зборная Фінляндыі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў фінальны турнір чэмпіянату Еўропы, апярэдзіўшы Грэцыю, Боснію, Арменію і Ліхтэнштэйн, але прайграўшы цэлых 12 пунктаў пераможцу групы – Італіі.

Hавiны
Мэсі шосты раз стаў лепшым футбалістам
2019.09.24 08:19

Сапраўдная «група смерці» – «F». Тут дзеючы чэмпіён свету Францыя, пераможца апошняга чэмпіянату Еўропы Партугалія, нядаўні супернік Беларусі Нямеччына, і хто-небудзь з квартэта Ісландыя, Румынія, Балгарыя, Вугоршчына.

Нашы суседзі, палякі, згуляюць у адным квартэце са шведамі і іспанцамі. Двое апошніх гулялі ў адной адборачнай групе, і вышэй апынуліся іспанцы. Таксама ў гэтай групе выступіць хто-небудзь з квартэту Боснія, Славакія, Ірландыя і Паўночная Ірландыя. Гэта група «E».

Нарэшце, група «D» – гэта Англія, Харватыя, Чэхія і пераможца ў спрэчцы Шатландыі, Ізраілю, Нарвегіі і Сербіі.

Алесь Ляўчук Belsat.eu

Стужка навінаў